Пецярых фігурантаў "справы 19 снежня" пачнуць судзіць 27 красавіка

19.04.2011 17:06
Архив Редакция

У сераду, 27 красавіка, Кастрычніцкі суд Мінску пачне разгляд справы чарговых пяці ўдзельнікаў масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасці ў Мінску ў дзень выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года. Крымінальныя справы будзе разглядаць суддзя Ала Булаш.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Уладзіміру Хамічэнку, Дзмітрыю Дразду, Алесю Кіркевічу, Андрэю Пратасеню і Паўлу Вінаградаву прад’яўленыя абвінавачанні па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса РБ (удзел у масавых беспарадках).

Апошні з вышэйпералічаных фігурантаў «справы 19 снежня» абвінавачваецца таксама па арт.370 КК РБ (абраза нацыянальных сімвалаў), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Как вам новость?
Головоломки