Пенсіі ў чэрвені паменшыліся на 0,2%

20.07.2010 15:02
Архив Редакция

Рэальны памер месяцовай пенсіі, скарэктаванай на індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі, у чэрвені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем 2009 года павялічыўся на 12,4%. Аднак, у параўнанні з траўнем 2010 ён паменшыўся на 0,2% і склаў 469,7 тыс. рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Па словах спецыялістаў, гэта на 97% перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларусі № 651 БПМ з 1 траўня па 31 ліпеня гэтага года для пенсіянераў у разліку на адзін месяц складае 238,4 тыс. рублёў. На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне Беларусі ў чэрвені гэтага года было 2,46 млн. пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў чэрвені склаў 491,9 тыс. рублёў, па інваліднасці — 430,6 тыс. рублёў, у сувязі са стратай карміцеля — 289,7 тыс. рублёў. Памер сацыяльнай пенсіі склаў 198,7 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки