Пенсіянер спаліў сябе разам з сухой травой

25.04.2011 17:00
Архив Редакция

У Лагойскім раёне Мінскай вобласці пры спальванні сухой травы загінуў 80-гадовы жыхар вёскі Рыцьковічы. Пра гэта паведаміла старшая памочніца пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. На поле блізу вёскі мужчына падпаліў сухую траву, але, перасоўваючыся з цяжкасцю, не паспеў адысці ад агню, што хутка ўспыхнуў, і атрымаў тэрмічныя апёкі трэцяй і чацвертай ступені.

Нягледзячы на намаганні лекараў, выратаваць пажылога чалавека не ўдалося, перадае БелТА.

Па дадзеным факце пракуратура Лагойскага раёна правядзе праверку.

Как вам новость?
Головоломки