Пенсіянер з Пінску зарэзаў маладую жонку і сам павесіўся

16.02.2011 14:47
Архив Редакция

Следчы аддзел пракуратуры Берасцейскай вобласці праводзіць праверку па факце гвалтоўнай смерці 35-гадовай жыхаркі Пінску, цела якой 15 лютага выявілі ў кватэры, дзе яна пражывала з мужам і сынам. Па папярэдніх дадзеных, жанчыну на глебе рэўнасці зарэзаў ейны 61-гадовы муж. Здзейсніўшы забойства, мужчына павесіўся.

Як паведамілі ў пракуратуры, труп жанчыны і яе мужа па вяртанні са школы выявіў іх сын. Хлопчык не мог патрапіць у кватэру, паколькі ўваходныя дзверы былі зачыненая знутры. Паколькі на званкі ў кватэры ніхто не адрэагаваў, хлопчык звярнуўся па дапамогай да суседзяў, перадае БелаПАН.

Труп маці хлопчыка з нажавымі раненнямі ў вобласці спіны і грудной клеткі знайшлі на балконе кватэры. Цела бацькі хлопчыка знайшлі на кухні, яно вісела ў пятлі. Па дадзеных следства, перш, чым засіліцца, мужчына спрабаваў ускрыць сабе вены.

Між тым у пракуратуры адзначылі, што суседзі гэтую сям’ю характарызавалі станоўча. Следчыя лічаць, што прычынай трагедыі, верагодней за ўсё, стала рэўнасць.

Как вам новость?
Головоломки