Пенсіянерцы пагражае да дзесяці гадоў турмы за раненне свайго ўнука

26.07.2010 12:21
Архив Редакция

У дачыненні да жыхаркі Докшыцкага раёна, якая нанесла нажавыя раненні свайму малалетняму ўнуку, узбуджана крымінальная справа. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў. Цяпер жанчыне можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

20 ліпеня 59-гадовая пенсіянерка пасля ўжывання алкаголю ўзялася выхоўваць трох сваіх унукаў. У выніку васьмігадовы хлопчык патрапіў у шпіталь з нажавым раненнем грудзей, перадае БелТА.

Цяпер вядзецца расследаванне дадзенага злачынства. Па факце прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання заведама малалетняй асобе ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 147 КК Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки