Пенсіянеру-браканьеру прысудзілі штраф у 8,2 тыс. даляраў і два гады турмы

25.02.2011 12:06
Архив Редакция

Беларускія інспектары аховы прыроды ў Ляхавіцкім раёне Берасцейскай вобласці двойчы за мінулы месяц затрымлівалі пенсіянера-браканьера за незаконную лоўлю рыбы. У выніку пажылога мужчыну асудзілі на два гады турэмнага зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду. Акрамя таго, пенсіянер абавязаны выплаціць заплаціць дзяржаве 25 млн. рублёў (каля 8,2 тыс. даляраў) за прычыненую шкоду.

За гэтае злачынства пажылому мужчыну пагражала да шасці гадоў турэмнага зняволення. Аднак суд прыняў да ўвагі той факт, што пенсіянер шчыра раскаяўся ў зробленым, і змякчыў прысуд, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Па дадзеных праваахоўных органаў, першы раз інспектары выявілі ў аўтамабілі браканьера электравуду і 120 кілаграмаў рыбы. Прыкладна праз месяц на тым жа вадаёме праваахоўнікі ў чарговы раз затрымалі браканьера з аналагічнай электравуду і незаконным уловам ў 180 кілаграмаў.

Как вам новость?
Головоломки