Перад вылетам Чавеса з Мінску ў Кіеў было падпісана 12 мемарандумаў

19.10.2010 09:14
Архив Редакция

У Нацыянальным аэрапорце Мінск перад адлётам з Беларусі ва Украіну прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса дэлегацыі дзвюх краін падпісалі 12 мемарандумаў. Дакументы тычацца розных сфер эканомікі (энергетыкі, аўтамабілебудавання, будаўніцтва, утылізацыі адкідаў і інш.), паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

У прыватнасці, бакі падпісалі пагадненне аб пастаўцы ў Венесуэлу 10 энерганасычаных трактароў «МТЗ 3022», перадае БелаПАН.

Акрамя таго, акрамя заводаў па зборцы трактароў і аўтамабіляў МАЗ у Венесуэле беларусы прапануюць збудаваць прадпрыемствы па вытворчасці дарожнай тэхнікі і металічнай сеткі.

Бакі дасягнулі дамоўленасцяў у будаўнічай сферы. Акрамя жылых дамоў, якія беларусы ўжо будуюць у горадзе Маракай, плануецца будаўніцтва 12-14-павярховых дамоў і пяці аграгарадкоў, а таксама будаўніцтва завода па вытворчасці цэглы і камбіната панельнага домабудавання.

Беларусь таксама збіраецца пабудаваць у Венесуэле цеплавыя электрастанцыі, у тым ліку станцыю магутнасцю 1 тыс. МВт паблізу заводаў па вытворчасці трактароў і аўтамабіляў. Былі дасягнуты дамоўленасці ў сферы дрэваапрацоўкі і па пастаўках абсталявання для ўтылізацыі адкідаў.

Как вам новость?
Головоломки