Перамовы Беларусі і РФ па нафце пакуль безвыніковыя

14.01.2011 14:41
Архив Редакция

У міністэрстве энергетыкі РФ паведамілі 14 студзеня, што Беларусі і Расіі ў ходзе перамоваў пакуль не ўдалося дасягнуць кампрамісу па кошце на нафту ў 2011 годзе. "Перамоўны працэс яшчэ не завершаны, ён працягнецца на наступным тыдні", — заявіла прэс-сакратарка мінэнерга Расіі Ірына Есіпава.

Як раней паведамляў Тэлеграф, яшчэ напярэдадні, 13 студзеня, расійскі бок выяўляла надзею на тое, што спыненне з 1 студзеня пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь адновяцца ўжо ў панядзелак або аўторак, 17-18 студзеня.

Пра гэта заяўлялі, у прыватнасці, кіраўнік кампаніі «Транснафта» Мікалай Токараў і міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко.

Па матэрыялах Reuters

Как вам новость?
Головоломки