Пераможца "Еўрабачання-2010" выступіць на "Славянскім базары"

02.06.2010 11:48
Архив Редакция

Удзельнікі "Еўрабачання-2010" выступяць на канцэрце адкрыцця XIX фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе 9-15 ліпеня. Запланавана, што на адкрыццё прыедуць пераможца конкурсу немка Лена Мэер-Ландрут, якая была запрошана на фестываль яшчэ месяц таму, прадстаўніца Арменіі Ева Рывас, Харэль Скаат з Ізраілю, іспанец Даніэль Дыгес.

Сярод артыстаў, якія таксама выступяць на адкрыцці фестывалю, будуць Юры Антонаў, Мікалай Баскаў, Алена Ваенга, Дзмітры Хварастоўскі, Стас Міхайлаў, Ані Лорак, Таісія Павалій, Іна Афанасьева, Лу Бега, калектывы «J:Морс», «Сябры», «дыскатэка Аварыя»,»Блестящие», паведамляе БелТА.

«Усе ведаюць конкурс «Еўрабачанне», бачылі, як там працуе сцэна, экраны. Мы ў гэтым годзе таксама вырашылі ўнесці нейкія змены ў фестывальную сцэну: яна, магчыма, нагадае камусьці еўравізійную, таму што будзе трансфармавацца, нейкія яе элементы будуць падымацца і апускацца. Я не кажу, што гэта будзе другое «Еўрабачанне», але тое, што гэта будзе відовішчна і ярка, — дакладна», — распавёў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску рэжысёр канцэрту адкрыцця фестывалю Глеб Шапо.

Ён таксама дадаў, што сёлета арганізатары фестывалю вырашылі адмовіцца ад масіўных харэаграфічных пастановак. «Цяпер мы вельмі шчыльна працуем з балетам Алы Духавай Todes, для якога аранжируе музыку беларускі кампазітар Яўген Алейнік», — адзначыў Глеб Шапо.

Вядоўцамі канцэрту на адкрыцці фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стануць Дзмітры Губерніеў, Алена Спірыдовіч і Таісія Павалій.

Как вам новость?
Головоломки