Перастрэлка на Гомельшчыне: міліцыянты і мясцовыя жыхары не падзялілі рыбу

14.06.2010 12:38
Архив Редакция

У Гомельскай вобласці на беразе ракі Бесядзь двое мясцовых жыхароў не падзялілі ўлоў з двума мужчынамі, якія прыехалі на рыбалку. Мясцовыя абвінавацілі прыезджых ў тым, што тыя скралі іхні ўлоў, і калі мірным шляхам вырашыць "рыбную" спрэчка не атрымалася, дасталі паляўнічую стрэльба. Аднак, першы стрэл стаўся і апошнім. Прыезджыя рыбакі аказаліся службоўцамі падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння.

Міліцыянтам, якія прыехалі на адпачынак, давялося прымяніць прафесійныя навыкі, паведамляе СТВ. Рукапашная бойка з мясцовымі жыхарамі скончылася ў лічаныя секунды.

Як расказаў першы намеснік начальніка Веткаўскага РАУС Вячаслаў Гарпушкін, адзін з мясцовых жыхароў раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконную лоўлю рыбы ў 2008 годзе. «Абодва грамадзяніны да таго ж, як паказала медыцынская экспертыза, знаходзіліся ў моцнай ступені алкагольнага ап’янення», — сказаў Вячаслаў Гарпушкін.

Стрэльба, з якой быў зроблены стрэл, аказалася незарэгістраванай. Таксама міліцыянты канфіскавалі паляўнічую стрэльбу і ў другога мясцовага жыхара.

Па факце страляніны на рыбалцы праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу. Рыбаку, які страляў, пагражае да шасці месяцаў арышту. Акрамя таго, мясцовым жыхарам давядзецца адказаць і за браканьерства, таму што рыбу яны лавілі пры дапамозе сетак.

Как вам новость?
Головоломки