Перавернутую фуру з кювета спрабавалі дастаць танкам

07.02.2011 16:36
Архив Редакция

Кіроўца вялікагрузнай аўтамашыны, не улічыўшы умоваў надвор'я і стану дарожнага палатна, 6 лютага каля 18:00 недалёка ад вёскі Крынічная Гарадзенскага раёна на павароце дарогі налева па ходзе руху грузавіка не ўтрымаў гружаную фуру на праезнай частцы і з'ехаў у правы кювет. Дастаць перевернутую машыну, агульнай вагой каля 40 тон, не змог нават спецыяльна прыгнаны танк. 

Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Горадні і Гарадзенскай вобласці, кабіну машыны адносна паўпрычэпа склала нажніцамі. У выніку гэтага пашкодзіўся адзін бок паўпрычэпа, праз які на зямлю выпалі яблыкі, якія перавозіліся з грузавіку.

Як паведамляецца, кіроўцу давялося чакаць іншага грузавіка для перагрузкі яблыкаў.

Как вам новость?
Головоломки