Персанал Мінскага анкалагічнага дыспансера краў дарагія лекі

16.03.2011 17:04
Архив Редакция

Супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў сумесна з супрацоўнікамі Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага раённага ўпраўленне ўнутраных спраў Мінску выявілі крадзеж дарагіх лекаў у Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры. Пад падазрэнне аператыўнікаў трапілі медсястра і старэйшая медсястра аднаго з аддзяленняў дыспансера.

«У аператыўнікаў БЭЗ ёсць усе падставы меркаваць, што падазраваныя, атрымліваючы дарагія медыцынскія прэпараты, пры ўвядзенні іх хворым свядома змяншалі дозы, праз што ўзнікалі лішкі. Такім чынам, у агульнай складанасці было здзейснена крадзяжу лекавых сродкаў на агульную суму не менш за 59 млн. рублёў», — распавяла прэс-афіцэрка Першамайскага РУУС Вольга Куцько.

У рамках праведзеных мерапрыемстваў падчас ператрусу ў медсястры аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі партыю дарагіх прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў, якія раней паступілі ў анкадыспансер для лячэння хворых. Акрамя таго, па словах Вольгі Куцько, была выяўленая буйная сума наяўных грашовых сродкаў, якія, як мяркуецца, паступілі да яе за партыю выкрадзеных лекаў.
 
«Устаноўлена, што выкрадзеныя прэпараты рэалізоўваліся праз наладжаную сетку пасрэднікаў у краіны СНД. Цэны вар’іраваліся, прычым кошт некаторых прэпаратаў на «чорным рынку» даходзіў да 6,5 млн. рублёў за ўпакоўку», — распавялі ў першамайскім РУУС сталіцы.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.211 КК Беларусі. У цяперашні час вядуцца следчыя дзеянні, у тым ліку і на ўсталяванне іншых фактаў супрацьпраўных дзеянняў падазраваных.
 
«У сувязі з гэтым, супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да грамадзян. У выпадку, калі вы, альбо вашыя сваякі, праходзілі лячэнне ў названай установе і былі вымушаныя па патрабаванні персаналу аплочваць прызначаныя дарагія медыцынскія прэпараты просім паведаміць гэтую інфармацыю ў Першамайскае РУУС (кантактныя тэлефоны: 280-02-02, альбо 280-00-12, 229-49-14). Канфідэнцыяльнасць гарантаваная», — паведамілі ў міліцыі.

Как вам новость?
Головоломки