Першае пасяджэнне Еўранеста пройдзе без Беларусі

11.02.2011 09:11
Архив Редакция

Першае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (Еўранест), запланаванае на сакавік, пройдзе без удзелу беларускай дэлегацыі. Аб гэтым рашэнні Канферэнцыі старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламенту паведаміў старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек. 

Кіраўнік Еўрапарламенту паведаміў, што рашэнне пачаць працу Еўранеста без прадстаўнікоў Беларусі было адзінагалосна прынята 10 лютага, перадае PAP.

«Спадзяюся, гэта толькі пераходны стан, а не канчатковае рашэнне. Парламентарыі з Беларусі вітаюцца, але толькі калі свабодныя выбары, прызнаныя ўсім светам, стануць рэальнасцю. Мы павінны ўбачыць там дэмакратычны працэс», — заявіў Ежы Бузек.

Тым не менш, як адзначыў кіраўнік Еўрапарламенту, нягледзячы на гэты крок, Еўропа мае намер працягваць аказваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, заявіў Бузек.

Між тым, як ужо перадаваў Тэлеграф, яшчэ 26 студзеня Прэзідыум Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранэст) прыняў рашэнне пачаць сваю працу без удзелу прадстаўнікоў Беларусі.

Раней Еўрапарламент прапаноўваў Мінску змяніць традыцыйны склад дэлегацыі для ўдзелу ў працы Еўранеста і накіраваць змешаную дэлегацыю — па пяць прадстаўнікоў ад парламента і непарламенцкай апазіцыі. Парламент Беларусі на такія ўмовы не пагадзіўся, настойваючы на раўнапраўным удзеле ў Еўранэсце. Іншыя краіны-ўдзельніцы «Усходняга партнёрства» ў склад сваіх дэлегацый уключаюць па 10 дэпутатаў нацыянальных парламентаў.

Как вам новость?
Головоломки