Першая партыя венесуэльскай нафты прыбыла на «Нафтан»

31.07.2010 16:55
Архив Редакция

Першы састаў з венесуэльскай нафтай, які складаецца з 65 вагонаў, прыбыў праз эстонская порт Мууга на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» і стаў на зліўную эстакаду НПЗ. Перапрацоўку нафты плануюць пачаць у найбліжэйшыя дні, паведамілі прадстаўнікі ААТ "Нафтан". 

Усяго на прадпрыемстве чакаюць прыбыццё з Эстоніі 22-23 саставаў венесуэльскай нафты, перадае БелТА. 
Як раней паведамляў Тэлеграф, шосты і сёмы танкеры з нафтай для Беларусі ўжо выйшлі з Венесуэлы. Чакаецца, што шосты танкер прыбудзе ў порт Адэсы для перавозкі нафты транзітам праз Украіну 1 жніўня. Сёмы танкер павінен прыбыць 8 жніўня ў эстонскі порт Мууга для далейшай транспарціроўкі нафты ў Наваполацк на ААТ «Нафтан».