Першаму прадусару Беларусі далі шэсць гадоў турмы

01.12.2010 16:32
Архив Редакция

Суд Савецкага раёна Мінску 1 снежня вынес прысуд па справе прадусара № 1 Беларусі — генеральнага дырэктара "Кламм-Клуб ДК" Генадзя Шульмана. Суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч.4 арт.209 ("Махлярства") і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

Некалькі гадоў Генадзь Шульман пазычаў буйныя сумы ў прыватных асобаў (па справе праходзіла пяцёра такіх пацярпелых). Аднак у абяцаны тэрмін грошы вернутыя не былі. У выніку крэдыторы звярнуліся ў праваахоўныя органы, і Генадзь Шульман быў заключаны пад варту ў кастрычніку 2009 года, перадае БелТА.

Па іншых эпізодах, якія былі прад’яўленыя абвінавачаннем летась, ён быў апраўданы: па арт.339 «Хуліганства» (па адсутнасці складу злачынства) і арт.216 «Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу» (па недаказанасці).

Таксама падсуднаму быў прад’яўлены і шэраг грамадзянскіх іскаў ад арганізацый, якім Генадзь Шульман не заплаціў за арэнду залаў і іншыя паслугі.

Как вам новость?