Першы канал прадстаўляе прэм'еру дакументальнага цыклу «Фартыфікацыя»

12.03.2010 16:27
Архив Редакция

13 сакавіка Першы канал прадстаўляе прэм'еру цыклу дакументальных фільмаў «Фартыфікацыя», прысвечанага помнікам ваенна-інжынернага мастацтва, размешчаным на тэрыторыі Беларусі. Агульнапрынятая назва Architectura militaris (ваенная архітэктура) для нас больш звыклая як «помнікі фартыфікацыі» (ад лац. fortificatio — умацаванне), адзначаюць аўтары цыклу.

Пяцёра энтузіястаў, каманда «Фартыфікацыі», даследуюць беларускія замкі і крэпасці, але першым чынам, самую невядомую частку беларускай Architectura militaris — ДОТы (доўгачасовыя агнявыя кропкі), што фармавалі ўмацаваныя раёны сістэмы абарончых збудаванняў, якая атрымала неафіцыйную назву «Лінія Сталіна».

 

Пазадарожнік з надпісам «Фартыфікацыя» заўсёды ў руху. Яго пасажыры эксперыментуюць, даследуюць, паказваюць, даказваюць і ніколі не маркоцяцца. У праграме прадстаўлены даведкі, дасье, меркаванні экспертаў і слоўнік фартыфікатара.

 

Цыкл дакументальных фільмаў «Фартыфікацыя» будзе выходзіць па суботах а 16:30 на Першым канале.

Как вам новость?