Першыя 1,5 тыс. чалавек летняга прызыву адправіліся ў беларускае войска

14.07.2010 16:33
Архив Редакция

Сёння, 14 ліпеня, першыя 1,5 тыс. прызыўнікоў лета 2010 адправіліся на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы Беларусі. Пра гэта распавёў намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзелу прызыву на ваенную службу галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба ўзброеных сілаў Андрэй Мурашоў. Пры гэтым намеснік начальніка адзначыў, што адпраўка ў войскі працягнецца да 30 ліпеня.

Да гэтага часу на тэрміновую службу і службу ў рэзерве накіруюць больш за 120 тыс. чалавек. Прызыўныя камісіі ўжо вынеслі больш за 40 тыс. рашэнняў. У 22 тыс. выпадкаў прызыўнікам далі адтэрміноўкі, 80% якіх звязаныя з працягам адукацыі. Таксама права на адтэрміноўку атрымалі дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, грамадзяне з пэўнымі захворваннямі і тыя, што знаходзяцца ў цяжкім сямейным становішчы.

«Сярод прызыўнікоў ухіліцца ад службы ў войску спрабуе толькі 1% маладых людзей», — расказаў Андрэй Мурашоў, паведамляе БелТА.

Летні прызыў працягнецца да верасня. Цырымонію прыняцця ваеннай прысягі ў злучэннях і воінскіх частках УС правядуць 14 жніўня.

Как вам новость?
Головоломки