Першыя амніставаныя зняволеныя выйдуць на свабоду 19 ліпеня

16.07.2010 08:56
Архив Редакция

Першыя амніставаныя ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне выйдуць на волю 19 ліпеня. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення нагляднай-выканаўчай дзейнасці міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Сяргей Аляшкевіч. "У першую чаргу будуць вызваленыя непаўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў", — сказаў прадстаўнік МУС.

«Таксама ў ліку першых будуць вызваленыя асобы пенсійнага ўзросту, інваліды 1-й і 2-й груп, хворыя на актыўную форму сухотаў, на анкалагічныя захворваннямі, ВІЧ-інфікаваныя з познімі стадыямі захворванняў, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і асобы, якія пацярпелі ад гэтай аварыі, тыя, хто здзейснілі злачынствы, якія не адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх», — цытуе Сяргея Аляшкевіча БелТА.

Акрамя таго, свабоду атрымае яшчэ шэраг катэгорый асуджаных, указаных у законе аб амністыі, пры ўмове поўнага пакрыцця шкоды, дадаў прадстаўнік МУС.

Па папярэдніх дадзеных, усяго з выпраўленчых устаноў закрытага тыпу мяркуецца вызваліць каля 2,3 тыс. зняволеных. Для яшчэ дзевяці тысяч чалавек пакаранне можа быць скарочанае на адзін год. «Рашэнне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да кожнага асуджанага будзе прымацца індывідуальна пасля правядзення з ім гутаркі і на падставе дэталёвай ацэнкі матэрыялаў ягонай асабістай справы», — падкрэсліў Сяргей Аляшкевіч.

Як адзначылі ў МУС, 14 ліпеня кіраўнік міністэрства Анатоль Куляшоў падпісаў загад, які ўсталёўвае парадак рэалізацыі амністыі. Ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы створаны камісіі па разглядзе спраў асуджаных і прыняцця рашэння аб магчымасці прымянення да іх амністыі.

Сяргей Аляшкевіч патлумачыў, што пасля вызвалення за кожным амніставаным будзе ажыццяўляцца кантроль і назіранне, пры неабходнасці ім акажуць дапамогу ў бытавым і працоўным уладкаванні.

Как вам новость?
Головоломки