"Перспектыва" жанчыны складаюць 63% беларускіх прадпрымальнікаў

05.05.2010 12:29
Архив Редакция

У Беларусі сярод індывідуальных прадпрымальнікаў 63% складаюць жанчыны і толькі 37% мужчыны. Такія дадзеныя апытання, праведзенага РГА «Перспектыва». Па словах старшыні арганізацыі Анатоля Шумчанкі, у даследаванні прынялі ўдзел 400 індывідуальных прадпрымальнікаў сферы гандлю з розных рэгіёнаў краіны.

«Дадзеныя працэнтныя суадносіны адлюстроўваюць рэальнасць і ў агульнабеларускім кантэксце», — упэўнены кіраўнік «Перспектывы». Разам з тым, Анатоль Шумчанка са шкадаваннем адзначыў, што нацыянальныя статыстычныя органы не вядуць улік колькасці прадпрымальнікаў па гендарнай прыкмеце, перадае perspektyva.org.
«У міністэрстве па падатках і зборах зарэгістравана 219 605 прадпрымальнікаў — як жанчын, так і мужчын, і калі абапірацца на выяўленую падчас апытання заканамернасць, можна выказаць здагадку, што амаль 150 тыс. з іх — жанчыны», — падсумаваў лідар прадпрымальнікаў.
У сваю чаргу, на думку бізнэс-трэнера Марыны Шорац, прычыны, па якіх у Беларусі прадпрымальніцкую дзейнасць выбіраюць галоўным чынам жанчыны, ляжаць у вобласці псіхалагічных матываў.
Мужчын падштурхоўвае арганізаваць свой бізнэс у першую чаргу жаданне павялічыць прыбыткі. А на сённяшні дзень вобласць прадпрымальніцтва не гарантуе высокіх і стабільных заробкаў, — адзначыла спецыяліст. — Жанчыны ж пры арганізацыі сваёй справы высоўваюць на першы план жаданне найбольш поўна рэалізаваць свае веды і навыкі. І свой бізнэс дае ім такую магчымасць».
Яшчэ адзін фактар, які ўплывае на прыняцце жанчынамі рашэння пра стварэнне свайго бізнэсу — магчымасць больш гнуткага планавання свайго часу, лічыць Марына Шорац. «Для жанчын, якім трэба клапаціцца пра сям’ю, пра дзяцей — гэта важкі аргумент на карысць таго, каб перастаць працаваць з дзевяці да шасці на працадаўцу», — адзначыла яна.

Как вам новость?
Головоломки