Песню гурта "3+2" для "Еўрабачання" будзе прасоўваць Warner

11.05.2010 15:38
Архив Редакция

Кампанія Warner Brothers будзе прамаціраваць песню гурта "3+2", якую каманда выканае на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2010" у Осла. Пра гэта паведаміў выканаўчы прадусар праекта Міхаіл Бычонак.

Гурт «3+2» падпісаў з вядомай амерыканскай кампаніяй Warner Brothers кантракт па прасоўванні песні «Butterflies». У першую чаргу песню пачнуць раскручваць у Скандынаўскім рэгіёне, затым — у большасці еўрапейскіх краін, перадае БелТА.
Для беларускага шоў-бізнэсу гэта ўнікальны выпадак. Гурт «3+2» першы з беларускіх выканаўцаў склаў дамову з вядомай кампаніяй на прасоўванне кампазіцыі. Сам факт падпісання такога кантракту з вядомай фірмай служыць сведчаннем паспяховасці песні, лічыць Міхаіл Бычонак.

Как вам новость?