Пяцёра беларусаў загінулі ў аварыі ў Польшчы — відэа

15.09.2010 13:52
Архив Редакция

У Польшчы на нацыянальнай дарозе № 8 сутыкнуліся два беларускія мікрааўтобусы і польская фура. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пяцёра чалавек загінулі, яшчэ пяцёра параненыя, у тым ліку трое з іх сур'ёзна.

Аварыя адбылася каля 02:00 15 верасня недалёка ад Беластоку (Падляскае ваяводства). Мікрааўтобус з беларускімі нумарнымі знакамі, які рухаўся з Беластоку ў Варшаву, здзяйсняючы абгон другога беларускага мікрааўтобуса, сутыкнуўся з фурай маркі Volvo, што ехала насустрач, паведамляе Kurier Poranny.

З-за сутыкнення грузавік Volvo з’ехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўшыся ў другі аўтобус сапхнуў яго ў кювет. Там шматтонны састаў проста расціснуў яго.

У ДТЗ загінула пяць чалавек: чатыры на месцы, адзін у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў шпіталь. Яшчэ пяцёра былі параненыя, трое з іх атрымалі сур’ёзныя траўмы. Пажарнікам, што прыбылі на месца трагедыі, давялося шукаць целы пацярпелых сярод раскіданага паўсюль замарожанага мяса, якое везла фура.

Польская паліцыя адзначыла, што віноўнік здарэння здзяйсняў манеўр, парушаючы знак забароны абгону і перасякаючы двайную суцэльную лінію.

Беларусы якія ехалі ў другім мікрааўтобусе, сапхнутым фурай на ўзбочыну, загінулі. Аднак па-ранейшаму невядома, ці ўсе загінулыя ў ДТЗ — грамадзяне Беларусі. Грузавіком кіраваў паляк. Дарога, на якой адбылася аварыя, была цалкам блакаваная.

Как вам новость?
Головоломки