Пяцігадовая дзяўчынка выжыла пасля падзення з чацвертага паверха

08.06.2010 12:01
Архив Редакция

У Магілёве дзед не угледзеў за пакінутай пад яго наглядам пяцігадовай унучкай, і дзяўчынка вывалілася з падваконня ў адкрытае акно з чацвёртага паверха.

Як расказаў загадчык аддзялення нейрахірургіі Магілёўскай гарадской бальніцы Юры Канавалаў, дзіцяці пашанцавала, што яно ўпала на мяккі грунт, перадае tvr.by.

Па словах лекараў, у цяперашні час жыццю дзяўчынкі нішто не пагражае, і яна знаходзіцца ў стабільным стане.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у снежні 2009 года ў Францыі двухгадовая дзяўчынка выжыла пасля падзення з 70-метровай вышыні. 26-гадовая жанчына паспрабавала пакончыць з сабой, скокнуўшы разам з маленькай дачкой з 70-метровай скалы ў французскім курортным мястэчку Этрэта.

Дзяўчынку ва ўзросце аднаго года і васьмі месяцаў з шматлікімі траўмамі і пераломамі даставілі ў шпіталь. Яе маці загінула на месцы.

Как вам новость?
Головоломки