П'яная мінчанка "замініравала" аддзяленне пошты ў Гомелі

24.12.2010 15:52
Архив Редакция

Каля 16:00 22 снежня 50-гадовая непрацоўная жыхарка Мінску патэлефанавала ў міліцыю і заявіла, што, паводле наяўнай у яе інфармацыі, у 24:00 невядомыя маюць намер падарваць будынак РУП "Белпошта" ў Гомелі. Як высветлілі падчас следчых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі, інфармацыя аб магчымым выбуху была ілжывай, а жанчына, якая тэлефанавала, была моцна п'яная.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, 23 снежня ў Ленінскім РУУС Мінску ў дачыненні да жанчыны, якая паведаміла ілжывую інфармацыю, узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК Беларусі (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы), перадае БелаПАН.

Паводле закона, калі віна мінчанкі будзе даказаная, ёй пагражае пакаранне да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Как вам новость?