П'яны бабруйчанін "памыліўшыся" забіў школьніка

08.06.2010 09:54
Архив Редакция

У Бабруйску проста на вуліцы п'яны мужчына да смерці збіў дзесяцікласніка. Аказалася, што нецвярозы жыхар Бабруйска памыліўся — за крыўдніка свайго сына ён прыняў не таго, хаця забіты школьнік з сынам падазраванага нават не быў знаёмы.

Трагедыя здарылася вечарам, калі 47-гадовы мужчына вяртаўся п’яным з гаража. Па дарозе дадому ён сустрэў падлетка, паведамляе «Савецкая Беларусь».

Бабруйчаніну падалося, што гэты школьнік ведае кампанію крыўднікаў яго 15-гадовага сына, якому часта даставалася ад аднагодкаў. Запалены алкаголем, мужчына пачаў патрабаваць у падлетка тэлефон галоўнага завадатара. Хлопец разгубіўся, стаў казаць, што не разумее, у чым справа і аб чым ідзе гаворка. Пасля чаго мужчына канчаткова раз’ятрыўся і накінуўся на падлетка з кулакамі.

«Школьнік памёр на месцы яшчэ да прыезду «хуткай», — распавёў старшы следчы пракуратуры Ленінскага раёна Бабруйску Сяргей Шарамет. — Падазраваны з месца злачынства ўцёк. Яго затрымалі дома. Ён не адмаўляе, што збіваў падлетка, аднак сцвярджае: забіваць не хацеў».

Как вам новость?
Головоломки