П'яны беларус спыніў рух на шашы ў Германіі на тры гадзіны

28.09.2010 15:59
Архив Редакция

Увечары 26 верасня ў Германіі недалёка ад Дэмэртына (федэральная зямля Брандэнбург) рух транспарту быў заблакаваны амаль на тры гадзіны. Віной таму стаўся нецвярозы кіроўца грузавіка з Беларусі, які пратараніў раздзяляльную загароду і ўрэзаўся ў дрэва з іншага боку дарогі.

Мясцовая паліцыя паведаміла, што беларускі кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў, перадае БелаПАН. Разам з тым, у крыві вадзіцеля медыкі выявілі 2,15 праміле алкаголю. Матэрыяльную шкоду ад ДТЗ эксперты ацэньваюць у 100 тыс. еўра.

Как вам новость?
Головоломки