П'яны электрык збіў 88-гадовага святара ў Мёрах

05.05.2010 16:12
Архив Редакция

У Мёрах пятага траўня 40-гадовы электрык збіў 88-гадовага праваслаўнага святара. Настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы бацька Мікалай Рундо патрапіў у лякарню з траўмай галавы. У дачыненні да электрыка заведзена крымінальная справа.

Электрык прыехаў у камандзіроўку з Віцебску ў Мёры, каб адрамантаваць праводку ў мясцовай аптэцы. У першы ж дзень ён моцна напіўся і заблукаў у незнаёмым горадзе, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
У дом да святара мужчына пастукаў, каб спытаць дарогу да сваёй гасцініцы. Але калі п’яны ўбачыў 88-летняга святара, па невядомых прычынах раззлаваўся на яго, а затым адабраў у пажылога мужчыны кій і моцна збіў.

Как вам новость?
Головоломки