П'яны гамяльчанін пастрыг падлетка ў вулічнай сварцы

24.05.2010 17:15
Архив Редакция

Дзясятага траўня п'яны 21-гадовы гамяльчанін пастрыг падчас сваркі на вуліцы падлетка. Раней асуджаны мужчына, быўшы ў стане алкагольнага ап'янення, прыставаў да падлеткаў 16 і 17 гадоў.

Падчас сваркі зламыснік збіў кепку з галавы аднаго з падлеткаў і з пагрозай ужывання фізічнай сілы выстрыг валасы на галаве ў непаўналетняга, перадае БелаПАН. У адказ на зробленую яму заўвагу ад прахожага мужчына стукнуў апошняга кулаком у твар.
21 траўня ў дачыненні да гамяльчаніна была ўзбуджана справа па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса («Хуліганства»). 

Как вам новость?
Головоломки