П'яны кіроўца без пасведчання ўрэзаўся ў прыпынак у Мінску

02.08.2010 16:40
Архив Редакция

Уначы 2 жніўні 33-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення і не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, здзейсніў наезд на прыпынкавы пункт і дрэва, якое расло побач. У выніку ДТЗ аўтамабіль перакуліўся.

П’яны кіроўца рухаўся на аўтамабілі Subaru па вул. Даўгабродскай з боку вул. Чабатарова ў напрамку вул. Будзёнага. Страціўшы кіраванне транспартным сродкам, ён здзейсніў наезд на аўтамабіль «ГАЗ», які спыніўся, пасля чаго выехаў за межы праезнай часткі направа, урэзаўся ў прыпынак і дрэва побач з ім, а затым з’ехаў у кювет і перакуліўся, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У цэлым, за мінулыя выходныя ў Мінску зарэгістравана 97 дарожна-транспартных здарэнняў, 3 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 4 чалавекі атрымалі траўмы. Затрымана 45 кіроўцаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, 25 кіроўцаў — не мелі правоў кіравання транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху было прыцягнута да адказнасці 718 кіроўцаў. 245 пешаходаў-парушальнікаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, а 102 кіроўцы атрымалі штрафы за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў.

Как вам новость?
Головоломки