П'яны кіроўца завез на на буксіры п'янага матацыклісты ў кювет

17.08.2010 15:41
Архив Редакция

У гарадскім пасёлку Целяханы Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці 15 жніўня ў 17:30 адбылося ДТЗ з удзелам двух п'яных кіроўцаў. 30-гадовы мясцовы жыхар, знаходзячыся ў нецвярозым стане за рулём аўтамабіля "Volkswagen Jetta" узяў на буксір матацыкл "ІЖ-Юпітар", якім кіраваў таксама нецвярозы 26-гадовы жыхар вёскі Вулька-Целяханская.

Пры буксіроўцы транспартнага сродку, вадзіцель матацыкла не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Малады чалавек атрымаў сур’ёзныя траўмы — адкрыты пераломам правай галёнкі са зрухам і закрыты пераломам левай галёнкі. Пацярпелага даставілі ў лякарню.

Як паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама, акрамя таго, што абодва кіроўцы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, ні адзін з іх не мае вадзіцельскіх пасведчанняў.

Как вам новость?
Головоломки