П'яны мінчук ездзіў па горадзе з нябожчыкам у машыне — відэа

01.03.2011 13:51
Архив Редакция

У панядзелак, каля 17:30 супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі давялося перакрыць рух транспарту ў раёне Кастрычніцкай плошчы Мінску праз буйную аварыю. На светлафоры Nissan урэзаўся ў аўтамабіль Audi, што стаяў наперадзе, і які, у сваю чаргу, зачапіў Peugeot. Прыбыўшы на месца ДТЗ, інспектары знайшлі за рулём Nissan п'янага кіроўцу, а побач з ім, на пасажырскім сядзенні — труп мужчыны.

Віноўнік аварыі пасля ДТЗ перасеў на задняе сядзенне і замкнуўся ў машыне, адмаўляючыся выходзіць з салона. Аўтамабіль давялося ўскрываць супрацоўнікам МНС, пасля чаго і быў знойдзены труп на пярэднім сядзенні аўто, перадае АНТ.

«Пасля агляду трупа маладога мужчыны, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, былі заўважныя прыкметы біялагічнай смерці: трупнае адубенне, шырокія зрэнкі, бледнае скурнае покрыва. Гэта значыць, хутчэй за ўсё, ён загінуў не ад удару, а здарылася гэта раней», — распавёў фельчар «хуткай дапамогі» Юры Грыгор’еў.

«Відавочна, што ў дадзеным ДТЗ вінаваты кіроўца аўтамабіля Nissan. Па кіроўцу гэтага аўтамабіля нават візуальна відаць, што ён знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап’янення», — расказаў старшы інспектар УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Юры Красноў.

У ходзе разбору праваахоўнікі высветлілі, што віноўнік аварыі — 23-гадовы жыхар Светлагорску, які працуе грузчыкам у Мінску. Вынікі медыцынскага агляду паказалі наяўнасць у яго крыві 2,97 праміле алкаголю. Мужчына прызнаўся, што перад тым, як сесці за руль, ён выпіў са сваім знаёмым тры бутэлькі гарэлкі. Акрамя таго, высветлілася, што малады чалавек сеў за руль, не маючы пасведчання кіроўцы, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

У цяперашні час матэрыялы дадзенага здарэння перадалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Мінску для разгляду. Следчым трэба ўсталяваць прычыну смерці пасажыра аўтамабіля Nissan, а таксама дачыненне вінаватага ДТЗ да гэтай смерці.

Как вам новость?
Головоломки