П'яны інспектар ДАІ насмерць збіў 17-гадовага хлопца

14.07.2010 11:58
Архив Редакция

Паблізу вёскі Шчэглікі Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці п'яны інспектар дарожна-паставой службы ДАІ УУС Берацейскага аблвыканкама насмерць збіў 17-гадовага хлопца, які ехаў на ровары. Па факце ДТЗ са смяротным вынікам у дачыненні да інспектара ДПС ДАІ ўзбуджаная дзве крымінальныя справы, распавялі ў пракуратуры Берасцейскай вобласці.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўначы 27 чэрвеня, перадае «Ежедневник». Інспектар ДПС ДАІ старшы лейтэнант Фёдар Аніськевіч ехаў на аўтамабілі Audi, які належыць яго сяброўцы. Інспектар ДПС, які павінен сачыць, каб кіроўцы не парушалі ПДР і не садзіліся нападпітку за руль, сам быў ладна захмялелы. У яго крыві пазней знайшлі 1,1 праміле алкаголю.

Прыблізна за 15 хвілін да поўначы п’яны супрацоўнік ДАІ збіў падлетка, які ехаў на ровары, не парушаючы правілаў, і быў пазначаны флікерамі. Пасля наезду на хлопца, інспектар ДАІ кінуў яго паміраць, паспрабаваў уцячы з месца здарэння. Парушальніка хутка знайшлі і затрымалі, а хлопца даставілі ў шпіталь, дзе ён раніцай памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы.

Па дадзеным факце УУС Берасцейскага аблвыканкама праводзіць расследаванне.

Как вам новость?