П'яны падлетак у навагоднюю ноч разбіў машыну айчыма

03.01.2011 15:44
Архив Редакция

У Горадні 1 студзеня каля 06:00 16-гадовы падлетак, знаходзячыся ў нецвярозым стане за рулём аўтамабіля Volkswagen Passat, не змог справіцца з кіраваннем і, з'ехаўшы ў кювет, стукнуўся ў плот і прысядзібныя насаджэнні. Акрамя самога кіроўцы ў салоне аўто знаходзілася яшчэ пяць пасажыраў. У выніку ДТЗ трое з іх атрымалі траўмы, дваіх давялося шпіталізаваць. Сам віноўнік аварыі не пацярпеў, на адрозненне ад аўтамабіля.

Як распавялі журналісту Тэлеграфа ў Гарадзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, 16-гадовы жыхар вёскі Прывалкі Гарадзенскага раёну, правы на кіраванне аўто не меў. Ён без попыту ўзяў аўтамабіль свайго айчыма і вырашыў з’ездзіць з адным у Горадні, паглядзець на навагоднюю елку. Па дарозе з Прывалак да іх далучыліся яшчэ двое хлопцаў і дзве дзяўчыны. ДТЗ адбылося, калі кампанія вярталася назад.

Першапачаткова ніхто з удзельнікаў ДТЗ не прызнаваўся, хто падчас аварыі знаходзіўся за рулём аўтамабіля, аднак па бясспрэчных доказах праваахоўнікі ўсталявалі, што за рулём знаходзіўся менавіта 16-гадовы нецвярозы падлетак. У цяперашні час ДАІ Гарадзенскай вобласці праводзіць дадатковую праверку па факце ДТЗ.

ДАІ Берасцейскай вобласці 1-2 студзеня затрымалі 54 п’яныя кіроўцы

У той жа час супрацоўнікі ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама ў навагоднія святы затрымалі 54 п’яных кіроўцаў. 1 студзеня на дарогах вобласці затрымалі 23 нецвярозых кіроўцаў, 2 студзеня — 31. Разам з тым летась у навагоднія святы супрацоўнікі ДАІ затрымалі 64 п’яных кіроўцаў, з іх 37 — 1 студзеня.

Тым не менш, як паведаміла начальніца аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталля Сахарчук, за першыя два дні новага года ў Берасцейскай вобласці ніводнага ДТЗ па віне нецвярозых кіроўцаў зарэгістравана не было, перадае БелаПАН.

Усяго ж за мінулы год у рэгіёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі больш за 9,1 тыс. п’яных кіроўцаў, у 2009 годзе — 9,3 тыс. чалавек. Па віне нецвярозых кіроўцаў у 2010 годзе ў Берасцейскім рэгіёне адбылося 127 ДТЗ, у якіх загінула 24 чалавекі і 147 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Как вам новость?
Головоломки