П'яны пенсіянер падпаліў сябра за тое, што той спаў на ягонай канапе

03.12.2010 17:48
Архив Редакция

Прыйшоўшы дадому, 60-гадовы жыхар сталіцы выявіў, што на яго пасцелі знаходзіцца не толькі жонка, але і сябар з суобутэльніцай. Мужчына пабудзіў п'яных і запатрабаваў, каб тыя пакінулі канапу. Аднак вызваліць ложак не атрымалася. Адзінай рэакцыяй спячых на спробы сагнаць іх з канапы была нецэнзурная лаянка.

Паколькі пенсіянер таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, ён прынёс з балкона бутэльку растваральніка, падышоў да ложка і заявіў кампаніі, што падпаліць канапу, калі ён не будзе вызвалены. Паколькі падпітыя засталіся на сваіх месцах, праігнараваўшы пачутае, пенсіянер пачаў паліваць растваральнікам коўдру, якой былі накрытыя спячыя. Затым мужчына запаліў запалку і кінуў яе на канапу.

Тады, западозрыўшы няладнае, з пасцелі ўстала госця. Яна неадкладна выцягнула з-пад падпаленай коўдры і гаспадыню кватэры.

Сябра пенсіянера ратавальнікі з кватэры, якая загарэлася, ратавальнікі вынеслі яшчэ жывым. Аднак той атрымаў наймацнейшыя апёкі галавы, шыі і левай рукі, і праз некалькі дзён сканаў з прычыны атрыманых траўмаў, паведаміў газеце «Мінскі кур’ер» старшы памочнік пракурора Мінску Сяргей Балашоў.

Пенсіянер, які ўстроіў пажар, прыезду ратавальнікаў чакаў каля пад’езду, нягледзячы на тое, што з акна кватэры валіў дым. «Яны занялі канапу, а мне хацелася спаць», — заявіў мужчына ў адказ на пытанне, навошта было падпальваць канапу з людзьмі.

Суд прысудзіў падпальшчыка да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки