П'яны жыхар Калінкавічаў 36 разоў ударыў сябра нажом

23.09.2010 13:52
Архив Редакция

Гомельскі абласны суд асудзіў 36-гадовага жыхара Калінкавічаў на 18 гадоў пазбаўлення волі за наўмыснае забойства свайго 35-гадовага сябра. У лютым 2010 года ў ходзе сваркі пасля сумеснага распіцця спіртнога мужчына нанёс свайму сябру 36 удараў нажом у вобласць галавы, шыі, грудной клеткі і жывата. Ад атрыманых раненняў мужчына сканаў на месцы.

Як паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці, прысуд, у дачыненні да асуджанага, працоўнага Калінкавіцкага лясгаса, ужо ўступіў у законную сілу, бо мужчына не стаў яго абскарджваць, перадае БелаПАН.

Паводле заключэння судова-псіхіятрычнай экспертызы, злачынец хварэе на псіхічным расстройствам у форме лёгкай разумовай адсталасці. Спецыялісты сцвярджаюць, што мужчыну наогул проціпаказана ўжыванне спіртнога. Ён жыў адзін, быў закрыты і нічым не захапляўся.

У 2005 годзе мужчына ўжо быў судзімы, таксама за забойства. Тады суд асудзіў яго на восем гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну вызвалілі ўмоўна-датэрмінова.

Пракуратура Гомельскай вобласці прыйшла да высновы аб тым, што адміністрацыя Калінкавіцкага лясгаса і крымінальна-выканаўчая інспекцыя Калінкавіцкага РАУС, а таксама участковы інспектар не праводзілі належнай прафілактычнай працы са злачынцам. Менавіта гэта, на думку пракуратуры, прывяло да здзяйснення асуджаным рэцыдыўнага забойства.

Как вам новость?
Головоломки