Пяты прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта пераадолеў стотысячны рубеж

22.10.2010 14:07
Архив Редакция

Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты старшыні Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктара Цярэшчанкі пераадолела рубеж у 100 тыс. подпісаў. "Па дадзеных на раніцу 22 кастрычніка, мая ініцыятыўная група сабрала 103,8 тыс. подпісаў", — паведаміў Віктар Цярэшчанка.

Такім чынам, адзнаку ў стотысячны рубеж пераадолелі ўжо пяць прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, перадае БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тыс. подпісаў таксама сабралі ініцыятыўныя групы дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

Збор подпісаў пачаўся 30 верасня і завершыцца 29 кастрычніка. З 14 па 23 лістапада пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў.

Как вам новость?
Головоломки