Пяткевіч чакае новую веху ў развіцці адносінаў з ЗША і ЕС

06.12.2010 08:56
Архив Редакция

Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч адзначае магчымасць якаснага паляпшэння адносінаў Беларусі з Еўрапейскім саюзам і ЗША. Пра гэта яна заявіла 4 снежня. «Гэта будзе новая веха ў развіцці ўзаемаадносін Беларусі з еўрапейскім і амерыканскім вектарам», — заявіла яна.

Як адзначыла Наталля Пяткевіч, ініцыятарам замарожанага стану стасункаў з ЕС і ЗША была не Беларусь. «Апошнія некалькі гадоў відавочна гэта паказалі, і нашы замежныя партнёры, і ЕС і ЗША, зразумелі, што канфрантацыя і байкот ні да чаго не прывядуць. Усё роўна натуральным чынам свет павінен развівацца і трэба знаходзіць кропкі судакранання, а яны ў нас ёсць», — падкрэсліла першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

«Я думаю, што нашыя заходнія партнёры маглі пераканацца ў тым, што Беларусь — надзейны, сумленны і прыстойны контрагент, з якім можна дамаўляцца», — адзначыла яна.

Как вам новость?
Головоломки