Пяткевіч заклікала стварыць кантакт паміж уладай і простым чалавекам

05.03.2010 09:16
Архив Редакция

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч адзначыла, што “сёння мы ўжо можам сказаць, што ідэалагічная вертыкаль у нашай краіне ёсць, і мы ўжо кажам не пра станаўленне, а пра ўдасканаленне яе працы”. Намглавы заклікала стварыць непасрэдны кантакт паміж простым чалавекам і ўладай, спрыяць выяўленню запатрабаванняў, патрэб і праблем людзей і іх рашэнню.

Наталля Пяткевіч падкрэсліла, што некалі пастаўленая задача адрадзіць на вышэйшым узроўні ідэалагічную працу ў Беларусі ў поўнай меры рэалізуецца.

«Прыемна адзначыць, што на прыватных прадпрыемствах ідзе ідэалагічная праца, і гэта не ціск зверху, а сапраўды запатрабаванне. Без кантакту паміж простым чалавекам і ўладай не можа існаваць дзяржава”- упэўнена першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, паведамляе БелТА.

“Ідэалагічная сфера павінна быць гатовая рэагаваць на зменлівыя настроі грамадзян. Апошнія гады электарат вельмі моцна змяніўся: значна павялічылася палітычная, прававая, эканамічная культура грамадзян. Гэтыя змены патрабуюць асабліва ўважлівага стаўлення да праблемы кадраў у ідэалагічнай сферы”, — мяркуе Наталля Пяткевіч.

Па меркаванні прадстаўніка Адміністрацыі прэзідэнта, сёння адной з найважнейшых задач, якія неабходна вырашыць, з’яўляецца фармаванне сучаснай крэатыўна думаючай, ініцыятыўнай ідэалагічнай вертыкалі, здольнай аператыўна рэагаваць на зменлівую рэальнасць.
 

Как вам новость?