План мерапрыемстваў на Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня

29.06.2011 15:49
Архив Редакция

У нядзелю, 3 ліпеня, беларусы адсвяткуюць галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі). Галоўнай урачыстасцю стане гала-канцэрт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Свет віншуе Беларусь!", які пройдзе на праспекце Машэрава на пляцоўцы каля абеліска "Мінск-горад-герой" з 21:00 да 02:00.

Там жа ў 23:00 адбудзецца і святочны салют, які, па словах уладаў, будзе такім, якога беларусы яшчэ не бачылі.

Акрамя таго, днём з 12:00 да 13:40 на праспекце Машэрава і праспекце Пераможцаў пройдзе ваенны парад.

З поўным спісам запланаваных на 3 ліпеня мерапрыемстваў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама.

Как вам новость?