План рэалізацыі дырэктывы № 4 распрацуюць да канца студзеня

18.01.2011 13:33
Архив Редакция

План па рэалізацыі дырэктывы № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» яшчэ не гатовы, паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. «Праект плану мерапрыемстваў павінен быць унесены ва ўрад да 1 лютага 2011 года. Зараз ідзе вельмі інтэнсіўная праца», — заявіў ён 18 студзеня на сустрэчы з журналістамі.

Для падрыхтоўкі неабходных мерапрыемстваў пры мінэканомікі працуе экспертная група, у яе склад уваходзяць прадстаўнікі прадпрымальніцкіх арганізацый. «Яны цяпер абмяркоўваюць і рыхтуюць прапановы па рэалізацыі гэтай дырэктывы», — цытуе Андрэя Тура БелТА.

Паводле яго слоў, усе атрыманыя прапановы паступаюць па спецыяльна распрацаваных формах і будуць разглядацца юрыстамі на прадмет адпаведнасці прававым нормам. Таксама вызначаюцца тэрміны і адказныя за выкананне мерапрыемстваў. «У мерапрыемствах вызначана, што трэба змяніць, адмяніць у заканадаўстве, каб дырэктыва рэалізоўвалася», — растлумачыў намеснік міністра.

Як раней перадаваў Тэлеграф, дырэктыву № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» 31 снежня 2010 года падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Дакумент накіраваны на «далейшую лібералізацыю эканомікі, разняволенне дзелавой ініцыятывы і творчага патэнцыялу грамадзян».

Акрамя таго, 4 студзеня намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур сказаў, што дырэктыва № 4 — гэта «палітычны дакумент, які вызначае стратэгічную мэту і рух да яе».

Бачнага эфекту ад дадзенага дакумента можна чакаць не раней, чым праз год-паўтара, лічыць дырэктар юрыдычнай кампаніі «Элайнс Груп» Уладзімір Нясмашны.

Аднак, на думку кіраўніка Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў дырэктыва № 4 з’яўляецца «вельмі сур’ёзным дакументам», паколькі «азначае новы этап у развіцці дзяржавы».

Как вам новость?
Головоломки