Пінскага педафіла асудзілі на 10 гадоў за гвалт над васьмігадовым хлопчыкам

07.06.2011 09:30
Архив Редакция

Судовая калегія па крымінальных справах Берасцейскага абласнога суда 4 чэрвеня пакінула без змены прысуд Пінскага раённага суда ў дачыненні да педафіла, які здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да васьмігадовага хлопчыка. Злачынца асудзілі на дзесяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу.

Як растлумачылі ў пракуратуры Берасцейскай вобласці, летам 2010 года, ужываючы фізічны гвалт, педафіл неаднаразова здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да васьмігадовага хлопчыка, перадае БелаПАН.

Дзіця баялася расказаць пра тое, што адбываецца дарослым, таму вычварэнца ўдалося затрымаць толькі пасля таго, як яго на месцы злачынства заспела бабуля хлопчыка. Аб тым, што мужчына павёў яе ўнука за хлеў, жанчыне распавялі дзеці, з якімі ён гуляў на вуліцы. Педафіла арыштавалі 13 ліпеня 2010 года.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па ч.3 арт.167 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару»). У ходзе следства было ўстаноўлена, што падчас згвалтаванняў злачынец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

1 красавіка 2011 года суд Пінскага раёна і горада Пінску прызнаў маладога чалавека вінаватым у здзяйсненні дадзенага злачынства і прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі. Злачынец абскардзіў прысуд у вышэйшым судзе, аднак суд пакінуў яго без змен.

Как вам новость?
Головоломки