Пінскія памежнікі затрымалі 13 цэнтнераў бярозавых пупышак

24.12.2010 13:10
Архив Редакция

У Століне Берасцейскай вобласці 23 снежня пінскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі не зусім звычайны для зімовай пары груз. У мікрааўтобусе Ford Transit, за рулём якога знаходзіўся жыхар Гомельскай вобласці, памежнікі выявілі 13 цэнтнераў бярозавых пупышак. Суправаджальных дакументаў на дадзены груз ў мужчыны не было.

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, кошт грузу, які перавозіўся незаконна, складае каля 180 млн. рублёў. Кіроўца пакуль не патлумачыў, куды і з якімі мэтамі ён перавозіў дарагі груз.

У цяперашні час вядзецца разбіральніцтва. Тавар і аўтамабіль даставілі ў міліцыю.

Как вам новость?
Головоломки