Подпісы за Раманчука будуць збіраць дзве тысячы чалавек

05.07.2010 16:28
Архив Редакция

Дзве тысячы чалавек будуць збіраць подпісы за рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Беларусі намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука. Такое рашэнне прыняла пятага ліпеня Палітрада ОГП. У сувязі з тым, што частка сабраных подпісаў можа быць прызнана несапраўднай, агульная іх колькасць павінна скласці 120 тыс. пры неабходных 100 тыс., лічаць у АГП.

У той жа час, старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што «партыя не адмаўляецца ад падтрымкі адзінага дэмакратычнага кандыдата, калі ён будзе абраны», паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».

Гэтыя і іншыя стратэгіі абмяркуе шостага ліпеня Палітрада АГП.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 31 траўня Палітрада АГП прыняла рашэнне аб вылучэнні намесніка старшыні партыі, эканаміста Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Акрамя гэтага, тады ж адбылася прэзентацыя праграмы АГП «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі».