Пофала: беларуская АЭС не будзе адпавядаць міжнародным стандартам

06.05.2011 09:50
Архив Редакция

Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі, міністр па асобых даручэннях Рональд Пофала 5 траўня на прэс-канферэнцыі ў Вільні выказаў упэўненасць у тым, што беларуская АЭС не будзе адпавядаць міжнародным стандартам. Па яго словах, такога ж меркавання прытрымліваецца і прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

Рональд Пофала ў ходзе візіту ў Вільню абмяркоўваў будаўніцтва беларускай АЭС паблізу да літоўскай мяжы з Андрусам Кубілюсам. Па словах нямецкага міністра, літоўскі ўрад сур’ёзна заклапочанае гэтай праблемай, перадае Delfi.

Рональд Пофала ў чарговы раз адзначыў, што федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ў рамках саміту «Вялікай васьмёркі» і G-20 вядуць актыўную дзейнасць, накіраваную на павышэнне міжнародных стандартаў для АЭС да заходнееўрапейскіх. Па словах міністра, у цяперашні час еўракамісар Гюнтэр Отынгер распрацоўвае для Еўрасаюза адзіны стандарт тэхнікі бяспекі, праверкі стану бяспекі ўсіх электрастанцый у Еўропе. «У гэтым кантэксце мы яго падтрымліваем», — падкрэсліў Рональд Пофала.

Як раней перадаваў Тэлеграф, нягледзячы на незадаволенасць літоўскага боку планамі будаўніцтва АЭС паблізу беларуска-літоўскай мяжы, улады краіны не адмовіліся ад сваіх планаў. «АЭС у Беларусі будзе пабудавана — гэта пытанне толькі часу», — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Будаўніцтва беларускай АЭС плануецца пачаць ужо ўвосень гэтага года. Першы энергаблок АЭС, згодна з умовамі кантракту з расійскай кампаніяй «Росатам», плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2017 годзе.

Как вам новость?
Головоломки