Польшча мяняе свайго пасла ў Беларусі

05.05.2010 09:58
Архив Редакция

Цяперашні амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін у хуткім часе пакіне свой пост, а польскую дыпмісію ў Мінску ўзначаліць новы кіраўнік, імя якога пакуль невядома. Сам Хенрык Літвін, як паведамляюць крыніцы ў МЗС Польшчы, зойме пост намесніка міністра замежных спраў.

Як чакаецца, польскі пасол у Беларусі заменіць у міністэрстве замежных спраў намесніка міністра Анджэя Крэмэра, які загінуў пры крушэнні самалёта Ту-154 з дэлегацыяй урада Польшчы пад Смаленскам дзясятага красавіка, перадае сайт АГП.
Анджэй Крэмэр быў адным з суаўтараў праграмы ЕС «Усходняе партнёрства», а таксама займаўся вырашэннем канфлікту з Саюзамі палякаў Беларусі. Пасля авіякатастрофы ў Расіі менавіта Хенрык Літвін пачаў выконваць яго абавязкі.
Улады Беларусі працягваюць канфіскацыю маёмасці непрызнанага СПБ
Тым часам, чацвёртага траўня судовыя прыставы правялі вопіс і канфіскавалі маёмасць у гарадзенскім офісе фірмы Polonika, кіраўніцай якой з’яўляецца лідар неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс. Пра гэта паведаміла віцэ-старшыня Саюза Рэната Дземянчук, перадае ІА «Regnum-Беларусь» са спасылкай на польскае інфармагенцтва PAP.
Канфіскацыя маёмасці фірмы адбылася пасля таго, як напярэдадні суд адмовіўся задаволіць апеляцыю Polonika на накладанне штрафу за ажыццяўленне нелегальнай канцэртнай і гуманітарнай дзейнасці. 

Как вам новость?
Головоломки