Польшча настойвае на адмене візаў для беларусаў

18.05.2010 12:02
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што будзе дамагацца адмены візаў для Беларусі і іншых краінаў-удзельніц "Усходняга партнёрства" на хуткім паседжанні камісіі "Еўрасаюз-Расія" ў Растове 31 траўня. На ім ЕС будзе ўяўляць перспектывы скасавання візавага рэжыму з Расіяй.

«Для нас гэта добрая інфармацыя. Таму што, калі будзе  дадзена абяцанне для Расіі, то мы маем права настойваць на падобных саступках для краінаў «Усходняга партнёрства» — перадае словы польскага міністра Rzeczpospolita.
Пасля таго як Польшча, Літва і Латвія ўвайшлі ў Шэнгенскую зону рэзка скарацілася колькасць выездаў беларусаў на тэрыторыю ЕС. Так колькасць выдадзеных візаў у польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Беларусі зменшылася на 73 %, у літоўскіх на 52 %, Латвійскіх на 34%.
Цяпер жа, беларусы і палякі, якія пражываюць на памежных тэрыторыях, чакаюць ратыфікацыі парламентамі Беларусі і Польшчы раней падпісанай дамовы пра прыгранічны рух.

Как вам новость?