Польшча назвала ўмову аказання падтрымкі Беларусі

16.03.2011 15:26
Архив Редакция

Рэспубліка Польшча акажа дапамогу Беларусі, калі краіна стане на шлях дэмакратыі. Пра гэта заявіў кіраўнік польскага міністэрства замежных спраў Радаслаў Сікорскі падчас свайго выступу ў Сойме рэспублікі, прысвечаным знешняй палітыцы, якую краіна запланавала на 2011 год. "Палітыка ў адносінах да Беларусі патрабуе абумоўленасці", — сказаў ён.

«Лёс брацкага і еўрапейскага народа нам асабліва блізкі. Я шмат разоў паўтараў, што Польшча, у прыватнасці, можа дапамагчы Беларусі, калі яна абярэ шлях пераменаў. Аднак мы таксама павінны цвёрда рэагаваць, калі Беларусь збочвае з гэтага шляху, парушаючы пры гэтым асноўныя чалавечыя і грамадзянскія правы. Я веру, што прыйдзе час, і мы зможам аказваць падтрымку Беларусі, якая будзе праводзіць рэформы і супрацоўнічаць з Еўропай», — такая заява міністра з’явілася на сайце МЗС Польшчы 16 сакавіка.

Звяртаючыся да Сойма, Радаслаў Сікорскі нагадаў, што аб падтрымцы суседзяў казаў яшчэ старажытнарымскі паэт Гарацый.

«Як пісаў Гарацый, «калі сусед твой гарыць, бяда і табе пагражае». Салідарнасць — гэта асаблівае паняцце для палякаў. У аказанне падтрымкі беларускаму грамадству ўключыўся не толькі ўрад, але, перш за ўсё, дзясяткі няўрадавых арганізацый. У імя салідарнасці, праз месяц пасля таго, як на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі была збіта і арыштавана большасць кандыдатаў, мы арганізавалі канферэнцыю донараў у Варшаве, дзе дзясяткі дэлегацый краін і міжнародных арганізацый заявілі аб падтрымцы на суму звыш 87 млн. еўра», — паведаміў ён.

Как вам новость?
Головоломки