Польшча не можа прызначыць новага пасла ў Беларусі

14.05.2010 10:30
Архив Редакция

У міністэрстве замежных спраў Польшчы дагэтуль не могуць завяршыцца перамовы з нагоды прызначэння новага амбасадара ў Беларусі. Па словах крыніцы ў польскім МЗС, "гэта вельмі цяжкая задача". "Тыя, хто хочуць прадстаўляюць Польшчу ў Беларусі, не вельмі адпавядаюць гэтай пасадзе. Тыя ж, каго абраў міністр, не вельмі жадаюць ехаць у Беларусь", — растлумачыў дыпламат.

На думку крыніцы, МЗС Польшчы наўрад ці зможа прызначыць новага пасла ў Беларусі да завяршэння прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць 20 чэрвеня, перадае ІА «Regnum-Беларусь».
Такім чынам, кіраваць пасольствам Польшчы ў Мінску працягне часовы павераны Вітальд Юраш, які выконвае абавязкі экс-амбасадара Генрыка Літвіна, які перайшоў на працу ў МЗС Польшчы. 
Сам дыпламат заняў у замежнапалітычным ведамстве Польшчы пост загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам намміністра замежных спраў Анджэя Крэмера, які кіраваў консульскім і ўсходнім дэпартаментам польскага МЗС.

Как вам новость?
Головоломки