Польшча не збіраецца выключаць Беларусь з "Усходняга партнёрства"

16.02.2011 11:46
Архив Редакция

Паўнамоцны прадстаўнік МЗС Польшчы па дзейнасці ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" Анджэй Цяшкоўскі заявіў, што Польшча не мае намеру адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках дадзенага праекту. Тым не менш, паводле яго слоў, Беларусь сама ізалюе сябе ў выніку палітыкі рэпрэсій.

«Мы не маем намеру выключаць беларускіх дзеячоў і няўрадавыя арганізацыі, тым больш, што праект уключае супрацоўніцтва з імі», — адзначыў Анджэй Цяшкоўскі, перадае Informacyjna Agencja Radiowa.

Польскі чыноўнік падкрэсліў, што выключэнне Беларусі з праектаў ЕС, паменшыць магчымасці супрацоўніцтва мясцовых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з арганізацыямі ЕС, у тым ліку польскімі.

Між тым, як перадаваў Тэлеграф, першае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест) запланаванае на сакавік, пройдзе без удзелу беларускай дэлегацыі. Такое рашэнне прыняла Канферэнцыя старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламенту.

Как вам новость?