Польшча просіць Беларусь дапамагчы ў расследаванні катастрофы пад Смаленскам

12.07.2010 09:44
Архив Редакция

Польскія следчыя, якія расследуюць прычыны падзення самалёта былога прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага пад Смаленскам, звярнуліся да сваіх беларускіх калегаў з просьбай аб дапамозе. Пра гэта заявіў восьмага ліпеня ў праграме «Кропка над і» тэлеканала TVN генеральны пракурор Польшчы Анджэй Сарэмэт.

Такую заяву кіраўнік польскай пракуратуры зрабіў, адказваючы на пытанне вядоўцы Монікі Алейнік аб відэафільме, знятым адразу пасля авіякатастрофы і распаўсюджаным у сетцы Інтэрнэт, на якім чуваць стрэлы.

«Фільм і фотаматэрыялы, хутчэй за ўсё, былі зробленыя грамадзянінам Беларусі. У сувязі з гэтым пракуратура звярнулася да Беларусі, падаць інфармацыю, якая можа дапамагчы ідэнтыфікаваць дадзенага чалавека, з просьбай дапытаць гэтага чалавека. Мы выслалі каля дзвюх старонак пытанняў да гэтага чалавека і чакаем ад Беларусі адказу на нашую просьбу», — заявіў Анджэй Сарэмэт.

Генеральны пракурор таксама дадаў, што магчымасць тэракту пакуль выключаць нельга.

Как вам новость?
Головоломки