08.04.2011 11:41
Архив

Адзін са стваральнікаў польскага закона "Аб карце паляка" Міхал Дворчык заявіў, што рашэнне Канстытуцыйнага суда Беларусі вельмі нязначна паўплывае на выдачу карты паляка. Ён паведаміў, што беларускія ўлады першапачаткова перашкаджалі функцыянаванню закона, аказваючы ціск на людзей, якія хацелі атрымаць дакумент, і перашкаджаючы прыезду польскіх консулаў, якія павінны былі яго выдаваць.

Па словах Міхала Дворчыка, ідэя аб увядзенні «карты паляка» паўстала з мэтай маральнай кампенсацыі людзям страты польскага грамадзянства. Распрацоўнік дакумента заявіў, што ў святле міжнароднага права рашэнне беларускіх уладаў не мае ніякага значэння. «Працуючы над законам, мы кансультаваліся з нашымі суседзямі. Ён таксама аналізаваўся на прадмет адпаведнасці еўрапейскаму праву», — адзначыў ён, перадае тэлеканал Белсат.

У сваю чаргу кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла падкрэсліў, што «меркаванне Канстытуцыйнага суда — гэта меркаванне для ўнутранага карыстання». Ён растлумачыў, што Польшча прымала закон як суверэнная дзяржава, і Беларусь не зможа на яго паўплываць.

Як паведамляў Тэлеграф, канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусі, разгледзеўшы 7 красавіка па прапанове Палаты прадстаўнікоў адпаведнасць закона Польшчы «Аб карце паляка» нормам міжнароднага права, прыйшоў да высновы, што некаторыя нормы польскага закона не адпавядаюць пэўным міжнародным дамовам.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс